У Мінску немаўлятам падарылі вышыванкі (фота)

У Мінску немаўлятам падарылі вышыванкі (фота)

У Мінску немаўлятам падарылі вышыванкі. Акцыя адбылася 30 чэрвеня ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Як інфармуе інфармацыйнае агенцтва “Мінск-навіны”, актывісты БРСМ павіншавалі шчаслівых жанчын, у якіх дзеці нарадзіліся 29 і 30 чэрвеня. Такіх немаўлятаў налічваецца 22. Усе яны неўзабаве паедуць дахаты з вышыванкамі. Раней падобная акцыя прайшла ў 5-й гарадской клінічнай бальніцы. Рэспубліканская маладзёжная акцыя “Падары немаўляці вышыванку” стартавала ў нашай краіне 15 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі