Вы тут

У Мінску на вуліцы Ваўпшасава сутыкнуліся два тралейбусы

На вуліцы Ваўшасава сутыкнуліся два тралейбусы / @gaiminsk

Сур'ёзная аварыя адбылася на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску: тралейбус вылецеў на сустрэчку і сутыкнуўся з іншым тралейбусам. На месцы працуюць медыкі.

У чаце transport_minska пішуць падрабязнасці здарэння: "Відавочцы паведамляюць, што адзін з тралейбусаў страціў "рогі". Кіроўца выйшаў, каб вярнуць штангі на месца, і ў гэты час тралейбус паехаў без якога-небудзь кантролю".

Дакладнай інфармацыі пра колькасць пацярпелых пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.