У Мінску на ўроку фізкультуры памерла пяцікласніца
Следчы камітэт праводзіць праверку з нагоды смерці 10-гадовай вучаніцы адной з сярэдніх школ Партызанскага раёна сталіцы.
Як інфармуе БелаПАН, 22 верасня ў першай палове дня пяцікласніца прысутнічала на ўроку фізкультуры, але не зацмалася — паводле медыцынскіх паказанняў. Дзяўчынка адчула недамаганне, і яе даставілі ў медпункт школы. Нягледзячы на праведзены комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося.
На месцы здарэння цяпер працуе следча-аператыўная група. Следчыя апытваюць педагогаў, навучэнцаў, бацькоў.
Нагадаем, што 19 верасня ў адной са школ Ленінскага раёна Мінска на спартыўных занятках памерла 13-гадовая дзяўчынка.
Фота: rbc.ru