Вы тут

У Мінску масава пратэстуюць педагогі

Настаўнікі на плошчы Якуба Коласа / Еўрарадыё

У Мінску на "ланцуг салідарнасці" выйшлі педагогі. Яны сабраліся каля будынка дзяржфілармоніі на плошчы Якуба Коласа. Настаўнікі пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў, якія разганяюць мірных пратэстоўцаў, збіваюць і катуюць іх. Прыйшлі педагогі розных сталічных школ, у тым ліку і музычных.

На акцыю прыехала Марыя Калеснікава з аб'яднанага штабу.

Настаўнікі скандуюць "Настаўнікі з народам!", а мінакі ў адказ — "Дзякуй сумленным настаўнікам!". Сігналяць у падтрымку аўтамабілісты, паказваюць жэст перамогі нават міліцыянеры.

Педагогі, якіх сабралося каля тысячы чалавек, збіраюцца прайсці па ходніках праспекта Незалежнасці да педуніверсітэта. Да іх далучаюцца мінакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.