У Мінску на будпляцоўцы загінуў рабочы

У Мінску на будпляцоўцы загінуў рабочы

У Мінску на будпляцоўцы па вуліцы Мяснікова загінуў рабочы. Як паведамляе тэлеканал СТВ, здарэнне адбылося 13 кастрычніка каля 11.00. Страхар, які працаваў на даху, сарваўся і ўпаў на тратуар.

Хуткая прыбыла на месца здарэння за некалькі хвілінаў, аднак выратаваць пацярпелага не змагла.

Па словах медыкаў, траўма, ад якой на месцы памёр мужчына, аказалася не сумяшчальная з жыццём. Усе абставіны гібелі зараз высвятляюць у Следчым камітэце.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі