У Мінску мужчына выкінуў сабутэльніка ў акно

У Мінску мужчына выкінуў сабутэльніка ў акно

У Мінску супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС шукаюць сведку здарэння, якое адбылося 3 красавіка 2017 года ў 22.30 па адрасе вуліца Натуралістаў, 12.

Два мужчыны выпівалі ў адным з пакояў інтэрната па вуліцы Натуралістаў. Падчас сваркі 29-гадовы мужчына збіў свайго сабутэльніка і выкінуў яго з акна другога паверха. 23-гадовы хлопец атрымаў множныя траўмы і быў дастаўлены ў лякарню. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу, адзначае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Гэта бачыў мужчына, які каля 22.30 праходзіў міма інтэрната з сабакам. Мяркуецца, што ён жыве ў бліжэйшых дамах. Міліцыя шукае гэтага відавочцу здарэння. 

Прыкметы сведкі: мужчына, на выгляд 50-55 гадоў, рост каля 175 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія сівыя. Быў з сабакам светлай афарбоўкі.

Тых, хто штосьці ведае пра гэтае здарэнне, міліцыя просіць звяртацца ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8-017-239-66-33, 8-017-280-02-02 альбо 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі