Мужчына атрымаў апёкі — пераблытаў гаручую вадкасць і ваду

Як паведамляе прэс-служба МНС, 60-гадовы слесар-інструментальшчык атрымаў апёкі ў выніку ўзгарання гаручай вадкасці. Мужчына спрабаваў патушыць рыззё на кантэйнернай пляцоўцы і скарыстаўся вадкасцю з пластыкавай бутэлькі — памылкова палічыў, што гэта вада. На слесары загарэлася вопратка, якую дапамаглі патушыць відавочцы здарэння.



Мужчыну шпіталізавалі, у яго тэрмічныя апёкі 1-4 ступені 50% цела.

Падобнае здарэнне адбылося ў чэрвені ў Беразіно. Падчас тушэння вопраткі на мужчыне пераблыталі ваду з бензінам. Мужчына быў шпіталізаваны са шматлікімі апёкамі 1 і 2 ступеняў.