У Мінску можна будзе хадзіць у кіно па квітках за 1 рубель

У Мінску можна будзе хадзіць у кіно па квітках за 1 рубель

У Мінску можна будзе хадзіць у кіно па квітках за 1 рубель. Такую акцыю абвясціла сетка кінатэатраў Silver Screen. Правілы акцыі простыя: трэба набыць анлайн спецыяльны Анлім-квіток коштам 30 рублёў. З гэтага квітка за наведванне кожнага сеанса будзе спісвацца па 1 рублі.                                          

Наведваць можна любы сеанс у кожным з кінатэатраў сеткі. Адзіная ўмова —  па акцыі набываюць толькі 1 квіток на 1 сеанс на стандартныя месцы і толькі анлайн. Калі квіток скончыцца (усяго ён разлічаны на наведванне 30 сеансаў), можна набыць іншы.

Анлімы прадаюцца да 31 жніўня і потым дзейнічаюць яшчэ ў верасні, калі ўсе сеансы не былі скарыстаныя, паведамляе TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі