У Мінску могуць ліквідаваць вулічны гандаль квасам

У Мінску могуць ліквідаваць вулічны гандаль квасам. Пра гэта на нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміла галоўны санітарны лекар горада Наталля Жукава. Паводле яе слоў, санітарна-эпідэмічная служба прыпыніла ў сталіцы працу 23 суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца продажам квасу.

"Санслужба прымае ўсе меры, каб да пачатку наступнага сезона ліквідаваць у сталіцы гандаль квасам", — цытуе словы Жукавай БЕЛТА.

Галоўны санітарны лекар кажа, што такі від гандлю ўжо састарэў. Да таго ж ён не адпавядае санітарным нормам. Фіксуюцца і выпадкі, калі гандлёвыя аб'екты на вуліцах сталіцы працуюць нелегальна.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі