У Мінску мастачку Лізавету Ганчарову і яе бацьку арыштавалі на 15 сутак

У Мінску мастачку Лізавету Ганчарову і яе бацьку арыштавалі на 15 сутак

Мастачку Лізавету Ганчарову і яе бацьку Аляксандра Ганчарова арыштавалі на 15 сутак, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae. Іх затрымалі ў Мінску 13 сакавіка. Пратаколы склалі за адміністрацыйнае правапарушэнне ("Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў"). Суда Ганчаровы чакалі на Акрэсціна.

Адміністрацыйныя справы ў панядзелак у Цэнтральным судзе сталіцы разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Спачатку ён асудзіў на арышт шматдзетнага бацьку Аляксандра Ганчарова, які сцвярджаў, што ў пікетаванні ўдзелу не браў. "Супрацоўнікі крычалі, што будуць страляць па нагах", — прыгадаў мужчына ў судзе.

Далей Карсюк прысудзіў арышт і Лізавеце Ганчаровай. Яна таксама адмаўляла ўдзел у пікетаванні. Калі пачаліся затрыманні, Ганчарова пабегла, упала. Невядомыя цягнулі яе па асфальце. У судзе дзяўчына заявіла, што падчас затрымання яе душылі і заплюшчвалі ёй вочы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі