У Мінску легкавік, у якім міліцыя везла затрыманага, трапіў пад фуру (фота)

У Мінску легкавік, у якім міліцыя везла затрыманага, трапіў пад фуру (фота)

У Мінску легкавік трапіў пад фуру, пацярпелі 4 чалавекі. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 25 траўня на Камайскай вуліцы. ВАЗ-2107 сутыкнуўся з прыпаркаваным сядзельным цягачом ў паўпрычэпам “Сканія 124L360”, інфармуе прэс-служба МНС. Сярод пацярпелых з легкавіка — трое мужчын і адна жанчына. Пенсіянерку давялося вызваляць з разбітага салона ратавальнікам. Усіх іх завезлі ў бальніцу.

Партал tut.by са спасылкай на ДАІ паведамляе, што легкавік — службовы транспарт. На ім два міліцыянеры везлі затрыманага правапарушальніка. Паехала з імі і маці апошняга. Менавіта ёй і спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі