Вы тут

У Мінску гоначны Rolls-Royce з Расіі знёс слуп

На месцы ДТЗ / @gaiminsk

У Мінску гоначны Rolls-Royce з Расіі знёс слуп. Здарэнне адбылося ўвечары 24 верасня на вуліцы Матусевіча. З-за яго там часова быў спынены ў рух у абодва бакі. У аварыі пацярпеў 28-гадовы кіроўца, якога адвезлі ў бальніцу, паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ.

На фота відаць, што слуп зваліўся праз аўтамабіль на праезную частку.

Па даных onliner.by, на Rolls-Royce Wraith у Беларусь на дрыфт у Раўбічах прыехаў расійскі аўтаблогер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.