У Мінску глуханямога мужчыну паранілі нажом і абрабавалі

У Мінску глуханямога мужчыну паранілі нажом і абрабавалі

У Мінску адбыўся напад на 43-гадовага глуханямога мужчыну. Яго збілі і паранілі нажом у жывот. Зламыснікі забралі ў пацярпелага мабільны тэлефон і грошы. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ў раёне вуліцы Лабанка. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі 35-гадовага мужчыну і 19-гадовую дзяўчыну. У той жа дзень праваахоўнікі, з дапамогай запісаў камераў відэаназірання, выйшлі на апошнюю, дзяўчына ўжо мела праблемы з законам. Пасля затрымалі і яе знаёмага, раней яго асудзілі за хуліганства і парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Высветлілася, што затрыманыя разам з пацярпелым распівалі спіртныя напоі. 35-гадовы мужчына справакаваў канфлікт, у выніку якога і былі нанесеныя ўдары нажом глуханямому. Яго шпіталізавалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Разбой” (ч. 3 арт. 207 КК). Падазраваным пагражае ад 8 да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі