У Мінску гарэў гістарычны трохпавярховы будынак (фота, відэа)

У Мінску гарэў гістарычны трохпавярховы будынак (фота, відэа)

У Мінску гарэў гістарычны трохпавярховы будынак па вуліцы Заборскага. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў сераду, 15 траўня. Чорны дым каля Траецкага прадмесця быў відаць здалёк. Як інфармуе прэс-служба МНС, на плошчы дзесяці квадратных метраў гарэў руберойд. Менавіта ён падчас гарэння і дае чорны густы дым. Ратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне, яго прычына пакуль невядомая. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Высветлілася, што будынак, у якім узнік пажар, знаходзіцца на рэканструкцыі. Ён належыць прадпрыемству "Мінская спадчына".

У Мінску гарэў гістарычны трохпавярховы будынак (фота, відэа)
nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі