У Мінску згарэў Cadillac (фота)

У Мінску згарэў Cadillac (фота)

У Мінску згарэў Cadillac 1992 года выпуску. Фота з месца здарэння, якое адбылося ў сераду, змясціла ў Twitter прэс-служба МНС. Легкавік быў прыпаркаваны каля аднаго з дамоў па вуліцы Маякоўскага. Агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек і салон. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Цяпер спецыялісты будуць высвятляць прычыны ўзгарання.

Сайт sb.by дадае, што гаспадар легкавіка збіраўся яго прадаць. Ён мяркуе, што пад капотам з нейкай прычыны загарэлася паліва.

А как проходит ваш дееь?

Публикация от Andrey Polyakov (@polsski)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі