У Мінску гарэў будынак-“крышталь” Банка развіцця

У Мінску гарэў будынак-“крышталь” Банка развіцця

У Мінску гарэў будынак-“крышталь” Банка развіцця, які размяшчаецца на праспекце Машэрава. Як паведамляе прэс-служба сталічнага гарадскога ўпраўлення МНС, паведамленне пра задымленне ў будынку паступіла ў 18 студзеня ў 10:46, а супрацоўнікі МНС былі на месцы ў 10:50.

Аднак дапамога выратавальнікаў у тушэнні пажару не спатрэбілася: узгаранне хутка лівідавалі супрацоўнікі банка, скарыстаўшыся вогнетушыльнікам. Пазней выявілася, што загарэлася ізаляцыя электрадратоў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойла) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Пасля паступлення сігнала пра пажар спрацавала сістэма спрынклернага вадзянога пажаратушэння і сістэма дымавыдалення. Персанал спавясцілі пра пажар, эвакуявалі 500 чалавек. Пацярпелых няма.

Пашкоджаны файнкол, закуранае памяшканне архіву. Імавернай прычынай здарэння называюць кароткае замыканне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі