У Мінску электрамабіль наляцеў на асвятляльную мачту. 34-гадовы кіроўца атрымаў траўмы, яго завезлі ў бальніцу. Як паведамляе прэс-служба ДАІ, здарэнне адбылося ў чацвер на вуліцы Кедышкі. У нейкі момант вадзіцель аўтамабіля не саўладаў з кіраваннем, Tesla выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў асвятляльную мачту. Была пашкоджана кантактная сетка тралейбусаў, часова спыняўся рух.

t.me/gaiminsk