У Мінску джып пратараніў бетонную агароджу базы спецпадраздзялення “Алмаз”

У Мінску джып пратараніў бетонную агароджу базы спецпадраздзялення “Алмаз”

У Мінску джып пратараніў бетонную агароджу базы спецпадраздзялення “Алмаз”. Як паведамляе Беларускі партызан са спасылкай на відавочцаў здарэння, на вуліцы Кальварыйскай джып серабрыстага колеру сыходзіў ад пагоні ДАІ. Каб адарвацца ад пераследу, ён збочыў у двары і там на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў бетонны мур, якім абнесеная база спецназаўцаў.

Частка агароджы проста вылецела і там утварылася агромістая дзірка, а машына выскачыла на стаянку “Алмаза”. Невядома, ці пашкоджаныя аўтамабілі, якія там стаялі.

Кіроўца атрымаў раны — парэзаўся пабітым шклом. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў нецвярозы.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі