У Мінску двое рабочых былі заблавакаваныя на 10-метровай вышыні (фота)

Рабочыя прыватнага прадпрыемства дэмантавалі на вышыні ліўневыя сцёкі, калі пад'ёмнік, усталяваны на аўтамабілі "ЗІЛ-130", перастаў працаваць. Людзі апынуліся на вышыні 10 метраў над зямлёй.

На месца выклікалі выратавальнікаў. З дапамогай лесвіцы і альпінісцкага рыштунку рабочых знялі з пад'ёмніка. Медычная дапамога ім не спатрэбілася, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі