У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў
![Парывы ветру дасягалі 28-30 м/с](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/autod.jpg.webp?itok=Rp8KxcyY)
Парывы ветру дасягалі 28-30 м/с / mchs.gov.by
Ратавальнікі падлічылі наступствы моцнага ветру ў Беларусі. Месцамі яго парывы дасягалі 28-30 м/с. Без электрычнасці былі 842 населеныя пункты. Зафіксаваныя 254 выпадкі падзення дрэў (у Мінскай вобласці — 38, у Мінску — 80). Пашкоджаныя дахі 4 жылых дамоў (у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях), іншых будынкаў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Дрэвы пашкодзілі 22 аўтамабілі (найбольш у Мінску — 10), 9 жылых дамоў (у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях).
Аднаўленчыя працы яшчэ працягваюцца.
![У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_39.jpg.webp?itok=FEOCcvKu)
mchs.gov.by
![У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/444_23.jpg.webp?itok=icOUbPo5)
![У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/66_29.jpg.webp?itok=r_KMuD9f)
![У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/99_11.jpg.webp?itok=THLmRJ4V)
![У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/555_15.jpg.webp?itok=4ik7y9mc)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.