У Мінску дрэвы пашкодзілі чатыры аўтамабілі
У Мінску ўначы 31 кастрычніка дрэвы, якія ўпалі з-за моцнага ветру, пашкодзілі чатыры аўтамабіля. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнні адбыліся на праспекце газеты Праўда і на вуліцы Чкалава. У першым выпадку дрэва ўпала на праезную частку і закранула аўтамабілі Toyota Corolla і Kia, у другім — дрэва звалілася на два аўтамабілі. На месцы здарэнняў выклікалі ратавальнікаў.
У аўторак парывы ветру таксама будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.