У Мінску ДАІ праз увесь горад гналася за матацыклістам

У Мінску ДАІ праз увесь горад гналася за матацыклістам

У Мінску ДАІ праз увесь горад пераследвала матацыкліста, які ехаў з перавышэннем хуткасці. 13 красавіка, у дзень афіцыйнага адкрыцця мотасезону патрульныя інспектары з Ленінскага раёна заўважылі парушальніка на Ігуменскім тракце. Патрабаванне ДАІ спыніцца матацыкліст праігнараваў, таму зладзілі пагоню.

Яго пераследвалі на Ігуменскім тракце, вуліцы Маякоўскага, вуліцы Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вуліцах Камсамольскай, Кірава і Леніна. Урэшце парушальнік выехаў на праспект Пераможцаў і там на скрыжаванні ў вуліцай Веснінай сутыкнуўся з машынай аператыўнага прызначэння, якая стаяла на святлафоры.

Пасля ён зноў паспрабаваў збегчы, праехаў яшчэ 50 метраў і там сутыкнуўся са шлагбаумам. У той момант яго затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У момант затрымання матацыкліст не падпарадкоўваўся праваахоўнікам і быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС.

Цяпер мужчына ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе ДАІ ў сваім Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі