Вы тут

У Мінску былы забойца нападаў на жанчын з газавым балончыкам

censor.net.ua

У Мінску затрымалі мужчыну, які выкарыстаў слезацечны газ супраць дзвюх жанчын, а ў трэцяй скраў мабільнік, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося ў мікрараёне "Малінаўка". Жанчына затэлефанавала на нумар 102 і паведаміла, што да яе падышоў невядомы мужчына, пацікавіўся часам, а потым пырснуў слезацечным газам і ўцёк. Праваахоўнікі неадкладна выехалі на месца здарэння. Шукаючы нападніка, аператыўнікі высветлілі, што па дарозе ён сустрэў яшчэ дзвюх жанчын. У адну ён таксама пырснуў з газавага балончыка, а ў другой выхапіў з рук мабільнік.

Калі міліцыянты затрымалі нападніка, выявілася, што гэта 42-гадовы непрацуючы мінчук. На час нападу ён быў п'яны. У мужчыны знайшлі мабільнік, які належаў пацярпелай жанчыне. Праваахоўнікам мінчук заявіў, быццам жанчына сама выкінула мабільнік, а ён падняў яго.

Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за забойства.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.