У Мінску будуць судзіць мужчыну, які пагражаў пісталетам у краме (відэа)

У Мінску будуць судзіць мужчыну, які пагражаў пісталетам у краме (відэа)

У Мінску будуць судзіць мужчыну, які пагражаў пісталетам у краме па праспекце Незалежнасці. Здарэнне адбылося ўдзень 13 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, спачатку мужчыну злавілі на спробе ўчыніць дробны крадзеж. Тады ён дастаў з сумкі спартыўны пнеўматычны пісталет, якім стаў пагражаць прысутным у зале, наводзіў яго на людзей. Аднак адзін з работнікаў крамы заўважыў, што пісталет не агнястрэльны, а пнеўматычны, і адабраў яго, а зламысніка затрымаў.

54-гадовы пакупнік быў у стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі па факце пагрозы службовай асобе прымяненнем гвалту. Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Гэтую крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі