У Мінску будуць судзіць двух чалавек за нападзенні на кур'ераў 17 гадоў таму

У Мінску будуць судзіць двух чалавек за нападзенні на кур'ераў 17 гадоў таму

У Мінску следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы пра разбойныя нападзенні, якія адбыліся 17 гадоў таму.
 
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, у 1998-2004 гадах у розных раёнах сталіцы адбылося некалькі падобных па стылі разбойных нападзенняў на кур'ераў. Кур'еры развозілі па кватэрах замоўцаў бытавую тэхніку, відэаапаратуру і мабільныя сродкі сувязі. Зламыснікі ў масках і пальчатках пагражалі кур'ерам рэвальверам, звязвалі іх, забіралі тавары, грошы і каштоўныя асабістыя рэчы. У двух выпадках рабаўнікі з'язджалі з месца злачынстваў на аўтамашынах пацярпелых, а потым кідалі іх у іншых раёнах горада.

Міліцыянты па гарачых слядах высветлілі, што злымыснікі арандавалі кватэры на кароткі тэрмін па фальшывых дакументах толькі для злачынстваў. Праваахоўнікі доўгі час не маглі злавіць злачынцаў, бо твары іх не бачылі за маскамі, а адбіткаў пальцаў яны не пакідалі.

Нарэшце праваахоўнікі атрымалі звесткі, што да разбояў можа мець дачыненне 49-гадовы ўраджэнец Мінска, які цяпер пражывае ў Барысаўскім раёне.

Дома ў яго знайшлі рэвальвер, які выкарыстоўваўся пры злачынствах. Падчас аднаго з нападаў рабаўнікі выпадковы стрэлілі. Тады ніхто не пацярпеў, але куля як рэчавы доказ была далучаная да матэрыялаў крымінальнай справы. Па заключэнні экспертызы, куля была выпушчаная са знойдзенай зброі.

Падчас расследавання былі выяўленыя асобы трох змоўшчыкаў падазраванага. Двое з іх да гэтага часу памерлі, а трэці — 51-гадовы мінчук — быў затрыманы. Абодва затрыманыя далі прызнальныя паказанні.
 
Следствам мае доказы па пяці фактах разбойных нападаў, учыненых гэтай групай. Прычым пра адно з рабаванняў раней было невядома, бо пацярпелы не паведамляў пра яго ў міліцыю.

Пры ператрусах канфіскавана некалькі адзінак бытавой тэхнікі, выкрадзенай у кур'ераў. У схованках, якія зладзіў уладальнік рэвальвера, таксама знайшлі некалькі ручных гранат, трацілавую шашку з электрадэтанатарам, самаробны гладкаствольны пісталет, абрэз паляўнічай стрэльбы, мноства складовых частак агнястрэльнай зброі і патронаў рознага калібру і прызначэння.

Акрамя групавога разбою ўдзельнікаў групы вінавацяць ва ўгоне транспартнага сродку, вырабе і выкарыстанні фальшывых дакументаў, а таксама ў незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі.

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі