У Мінску, Брэсце і Магілёве пройдзе кінафестываль, прысвечаны Бергману

Аддзяленне амбасады Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута ладзіць у Беларусі паказ лепшых фільмаў вядомага рэжысёра Інгмара Бергмана.
Фестываль “Падарожжа Бергмана на ўсход” адбудзецца адначасова ў Брэсце (кінатэатр “Мір”), Магілёве (кінатэатр “Радзіма”) і Мінску (кінатэатр “Перамога”) з 11 па 29 лютага.

У рамках фестывалю беларускія аматары кіно ўбачаць 8 гульнявых фільмаў і 1 дакументальную стужку: Восеньская саната, Жанчыны ў чаканні, Лета з Монікай, Шэпт і крыкі, Фані і Аляксандр, Нічога не кажучы пра жанчын, Мары, На краі жыцця і Выспа Бергмана.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з перакладам на беларускую мову. Фестываль распачнецца 11 лютага ў Брэсце, 12-га ў Магілёве і 18-га ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі