У Мінску асуджаны прыхільнік Лукашэнкі, які пабіў суседа

У Мінску асуджаны прыхільнік Лукашэнкі, які пабіў суседа

У Мінску асуджаны айцішнік, прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, арганізатар праўладных шэсцяў, які пабіў суседа. Як паведамляе dev.by, Сяргея Каўрыгіна прызналі вінаватым у нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Ён аштрафаваны 4350 рублёў і павінен кампенсаваць выдаткі на лячэнне, маральную шкоду пацярпеламу — інжынеру-праграмісту EPAM Сяргею Карпаву. З Каўрыгіна ўзятая падпіска аб нявыездзе да поўнай выплаты спагнанняў. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы.

На судзе Сяргей Каўрыгін сваёй віны не прызнаў, заявіў, што сусед пагражаў яму і яго сям'і, а ў канфліктнай сітуацыі была "самаабарона". Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2020-га ў доме, дзе жыве Каўрыгін недалёка ад ПВТ. Прыхільнік Лукашэнкі пабіў суседа ў ліфце на вачах у сваёй жонкі і дзяцей. Карпаў атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і звяртаўся па меддапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі