Вы тут

У Мінску адмянілі GLOBAL WOMEN FORUM 2.0

GLOBAL WOMEN FORUM 2.0 у Мінску адмянілі

У Мінску адмянілі GLOBAL WOMEN FORUM 2.0. Афіцыйнай прычынай называюць каранавірус.  

Але, магчыма, справа ў некаторых “няправільных” спікерах. Праўладныя тэлеграм-каналы ўжо некалькі раз звярталі ўвагу на адну з спікерак форума — Сашу Мітрошыну. Гэта вядомая расійская грамадская дзеячка, пісьменніца, журналістка і заснавальніца флэш-мобу супраць хатняга гвалту ў Расіі “Я не хацела паміраць”.

У адным з інтэрв'ю Саша сказала, што ёй сумна з-за рэпрэсій у Беларусі і яна баіцца, што ў Расіі будзе тое ж самае. За гэтую фразу і зачапіліся беларускія прапагандысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.