Вы тут

У Мінску адкрыўся Дом Грузіі

TUT.by

У Мінску адкрыўся Дом Грузіі. Як паведамляе TUT.by, у гэтай установе на вуліцы Куйбышава размесцяцца дзва рэстараны традыцыйнай грузінскай кухні, вінны бар, крама і музей. Стваральнікі Дома Грузіі плануюць ладзіць тут сямейныя вечарыны і дэманстраваць старыя грузінскія фільмы.

Установу задумваюць як платформу для вытворцаў прадуктаў харчавання з Грузіі —  ад віна да гарбаты і прыправаў. У будучыні плануюць адкрыць сетку кропак па ўсёй Беларусі.

На адкрыцці Дома Грузіі прысутнічаў мэр Тбілісі Каха Кахадзэ, абмасадар Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелі. Ніхто з беларускіх чыноўнікаў цырымонію не наведаў.