У Мінску 47-гадовы лекар плаціў 15-гадоваму падлетку за сэкс

У Мінску 47-гадовы лекар плаціў 15-гадоваму падлетку за сэкс

У Мінску 47-гадовы лекар плаціў 15-гадоваму падлетку за сэкс. Звычайна гэта была сума ад 100 да 200 рублёў. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавяла афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка. Паводле яе слоў, аператыўнікі высветлілі, што лекар пазнаёміўся з хлопцам два гады таму на вуліцы. Падлетак папрасіў цыгарэту ў мужчыны. З таго часу і пачаліся іх сяброўскія адносіны. Лекар купляў падлетку цыгарэты, ежу і алкаголь, а бацькі хлопца пра гэта нічога не ведалі. А нядаўна мужчына пачаў здзяйсняць са школьнікам дзеянні сэксуальнага характару, за што плаціў.

Вядома, што лекар — ураджэнец Віцебскай вобласці, у Мінску ён працаваў у прыватнай арганізацыі, да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Праваахоўнікам вядома пра яшчэ аднаго яго сябра-падлетка. Высвятляецца, наколькі далёка зайшло іх сяброўства. У дачыненні мужчыны збіраюцца прызначыць шэраг экспертных даследаванняў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту". Лекару пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі