У Мінску 34-гадовага мужчыну зарэзалі праз тры дні пасля вяселля

У Мінску 34-гадовага мужчыну зарэзалі праз тры дні пасля вяселля

У Мінску 34-гадовага мужчыну зарэзалі праз тры дні пасля вяселля. Здарэнне адбылося ў Заводскім раёне. Мужчына позна ўвечары вяртаўся з працы дахаты. На прыпынку грамадскага транспарту невядомы прапанаваў яму выпіць за знаёмства. Той пагадзіўся. Пасля распіцця спіртных напояў, зламыснік завёў мужчыну ў бязлюднае месца і пачаў збіваць рукамі, нагамі, камянямі, нанёс яму чатыры ўдары нажом у шыю. Пацярпелы памёр на месцы. Яго забойца забраў заручальны пярсцёнак і абмяняў каля бліжэйшай крамы на дзве бутэлькі піва, 150 тысяч рублёў і 10 долараў.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, праваахоўнікі высветлілі, што злачынства здзейсніў 29-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна, яго затрымалі. Той прызнаўся ў здзейсненым, патлумачыў, што яшчэ падчас паездкі з загінулым у аўтобусе заўважыў пярсцёнак і вырашыў ім завалодаць. Распачатая крымінальная справа па артыкулах "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем" і "разбой". Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі