У мінскім Уруччы легкавік насмерць збіў пешахода

У мінскім Уруччы легкавік насмерць збіў пешахода

У мінскім Уруччы пад коламі легкавіка загінуў мужчына. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на мінскую гарадскую ДАІ, гэта здарылася сёння каля 8.30 на праспекце Незалежнасці. 45-гадовы кіроўца Audi A8 ехаў праспектам і ля дома №186 збіў пешахода, які пераходзіў дарогу злева направа адносна руху транспарту.

Як бачна на фотаздымку з месца здарэння, там няма знакаў пераходу — загінулы мог перабягаць дарогу ў недазволеным месцы. Ён адразу сканаў ад атрыманых пашкоджанняў. Асобу мужчыны пакуль не выявілі, з выгляду яму каля 65 гадоў.

ДАІ, следчыя і судмедэксперты высвятляюць абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі