У Мінскім раёне трое мужчын атруціліся шклоачышчальнікам, двое памерлі

У Мінскім раёне трое мужчын атруціліся шклоачышчальнікам, двое памерлі

У Мінскім раёне трое мужчын атруціліся шклоачышчальнікам, двое памерлі. Здарэнне адбылося ў аграгарадку Наваселле раніцай 5 сакавіка. Як інфармуе ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, вадкасць сіняга колеру ў літровай пластыкавай бутэльцы прынёс да свайго знаёмага 40-гадовы мужчына, які не мае сталага месца жыхарства. Пасля распіцця напою госць сышоў, а гаспадару стала кепска, яго шпіталізавалі ў цяжкім стане. У бальніцы ён памёр.

8 сакавіка той жа мужчына прапанаваў выпіць невядомую вадкасць 58-гадоваму жыхару Наваселля. У бальніцу трапілі абодва. Старэйшы мужчына памёр, а 40-гадовы знаходзіцца ў цяжкім стане.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “прычыненне смерці па неасцярожнасці”. Следчыя высвятляюць усе абставіны трагічных здарэнняў. Прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі