Вы тут

У Мінскім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінулі два чалавекі

На месцы ДТЗ / sk.gov.by

У Мінскім раёне на аўтадарозе "Мінск — Маладзечна — Нарач" легкавік трапіў пад фуру, загінулі два чалавекі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны ў панядзелак. Мяркуецца, што 29-гадовы вадзіцель Volkswagen Passat, які рухаўся ў бок сталіцы, у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там і адбылося сутыкненне з Renault Premium.

Кіроўца легкавіка і яго 29-гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыны не былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб".

На месцы ДТЗ / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.