У мінскім метро з'явіцца новы састаў? (фота)

У мінскім метро з'явіцца новы састаў? (фота)

У мінскім метро з'явіцца новы састаў — з бела-чорнымі вагонамі. Гэты метрацягнік заўважыў на чыгуначным прыпынку Сцяпянка пад Мінскам Павел Гарбуноў і абнародаваў фота ў сацсетках. 

Канструкцыя вагонаў, у адрозненне ад колеру, не змянілася: адрозніваецца форма даху ў вагонаў. Таксама новыя вагоны абсталяваныя кнопкамі адкрыцця дзвярэй — кшталту тых, што стаяць у штадлераўскіх электрычках. 

Як удакладнілі чытачы сайта Еўрарадыё, новы цягнік усё ж не будзе хадзіць у Мінску — гэта венгерскі метрацягнік з Будапешта, які вазілі праз Беларусь на мадэрнізацыю ў падмаскоўны завод "Метровагонмаш". Цяпер цягнік вяртаецца ў Венгрыю. 

У прэс-службе мінскага метро пацвердзілі, што да сталічнага метрапалітэна гэтыя вагоны ніякага дачынення не маюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі