У мінскім метро сёлета заменяць больш за 12 кіламетраў рэек

Як паведаміў намеснік начальніка “Мінскага метрапалітэна” Алег Круглоў, раней у сталічным метро мянялі не больш за 9 кіламетраў рэек за год.
Працы па планавай замене вядуцца з 2000 года. За гэты час у метро змянілі каля 44 кіламетраў рэек. Дарэчы, у метрапалітэнах некаторых краін СНД павялічылі нарматывы эксплуатацыі рэек, але ў Мінску дзейнічаюць нормы, прынятыя яшчэ ў СССР: суцэльная змена праводзіцца праз кожныя 300 мільёнаў тон прапушчанага танажу.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі