У мінскім аўтобусе заўважылі незвычайных "ветэранаў"

У мінскім аўтобусе заўважылі незвычайных "ветэранаў"

Незвычайных "ветэранаў", якія ехалі на святкаванне Дня Незалежнасці, заўважылі ў мінскім аўтобусе. "У абодвух грудзі ў ордэнах. Не якіх-небудзь. Заўважыў у кожнага па ордэне Леніна, напрыклад, — піша святар Аляксандр Шрамко, які бачыў "ветэранаў" на свае вочы. — У "казака" нашыўка "Расія" з трыкалорам. Акрамя таго, вязуць сцягі, адзін з іх таксама трыкалор. Казак з трыкалорам у Вялікую Айчынную вайну, гэта як вам? А вы кажаце Бандэра".

Пад трыкалорам, які сёння выкарыстоўваецца як дзяржаўны сцяг Расіі, у годы ВАВ ваявалі з Чырвонай Арміяй часці Рускай вызваленчай арміі генерала Уласава. У ёй былі і казацкія фармаванні.

У беларускіх мерапрыемствах, прысвечаных перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, часта прымаюць удзел людзі з сцягамі ў колерах георгіеўскай стужкі. Здараецца, што прыходзяць і людзі пад сучаснымі расійскімі трыкалорамі.

У мінскім аўтобусе заўважылі незвычайных "ветэранаў"
У мінскім аўтобусе заўважылі незвычайных "ветэранаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі