У мінскіх дамах мяняюць больш за 500 ліфтаў

У мінскіх дамах мяняюць больш за 500 ліфтаў

У жылых дамах Мінска цяпер мяняюць больш за 500 ліфтаў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са словаў гендырэктара ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Юрыя Кукашука.

Спецыяліст кажа, што ад пачатку года ў дамах памянялі ўжо 396 ліфтаў. Да канца года агулам спецыялісты павінныя памяняць 951 ліфт. Яшчэ 246 напрыканцы года будуць знаходзіцца ў працэсе замены. 

Па словах Кукашука, у 2019-м і 2020 гадах у Мінску трэба будзе мяняць па 2025 ліфтаў у жылых дамах кожны год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі