У мінскай кватэры некалькі гадоў праляжаў труп жанчыны

У мінскай кватэры некалькі гадоў праляжаў труп жанчыны

У мінскай кватэры больш за два гады праляжаў муміфікаваны труп жанчыны. І ўвесь гэты час там гарэла газавая камфорка і цякла вада з крана. Пра гэтую дзіўную гісторыю, якая адбылася ў 125-м доме па вуліцы Пляханава, распавядае nn.by.

Суседзі перасталі заўважаць жанчыну ў 2017 годзе. На той час ёй было 50 гадоў. Але яе знікненне нікога не здзівіла — яна была не надта камунікабельная. У 2015-м памерла яе старэйшая сястра, і жанчына засталася адна (дзяцей у сясцёр не было). Яна нідзе не працавала, пры гэтым не ўжывала алкаголь.

Насцярожыліся суседзі, калі пабачылі, што ў паштовай скрыні копяцца жыроўкі. І толькі ў лютым 2020-га стала вядома, што жанчына даўно памерла. Суседка з кватэры знізу заўважыла, што са столі капае вада. Кватэру ўскрылі — на падлозе ў кухні ляжаў труп. Суседзі сцвярджаюць, што бачылі: там гарэў газ і цякла вада.

Галоўная прэтэнзія ў жыхароў дома да ЖЭСа: чаму гадамі не звярталі ўвагу на тое, што ніхто не аплачвае жыроўкі?

Пазней інфармацыю пра знойдзены муміфікаваны труп жанчыны пацвердзіла прэс-служба Следчага камітэта. Для высвятлення прычыны смерці прызначана судова-медычная экспертыза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі