У мінскай кавярні "Бiтлджус" пройдзе кампактны джазавы оўпэн-эйр

13 верасня ў дворыку сталічнай кавярні "Бiтлджус" (вул. Калініна, 7) пройдзе міні-фэст "Jazz Weekend". На працягу дня гасцей чакае джаз на любы густ, а таксама дзіцячая пляцоўка, кірмаш handmade-падарункаў і насычаная забаўляльная праграма.

Джазавую праграму прадставяць лепшыя калектывы горада: легендарныя "Apple Tea", "Real Jazz Band" Канстанціна Валковіча, "Post Scriptum Jazz", Джаз-бэнд Андрэя Барыла, Віктара Пынцікава, Святланы Кругловай, Яўгеніі Лятун. Завяршыцца музычная частка вялікім джэм-сэйшнам з удзелам запрошаных музыкаў.

У межах міні-фэсту кожны зможа ўзяць удзел у майстар-класах па ліндыхопе і джазавых танцах ад студыі "Арэлі", пагуляць у настольныя гульні разам з Nastolki.By і атрымаць масу пазітыву ў гераічнай ролевай гульні Epic Game.

Для дзяцей на тэрыторыі фестывалю будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка. Квэст па пошуку монстраў для самых цікаўных, страшэнна жудасны тунэль для самых бясстрашных, майстар-класы для самых спакойных, а так жа бітва з гіганцкім монстрам, смаркатыя бомбачкі і іншыя незвычайныя выпрабаванні для дзяцей і іх бацькоў.

Таксама на фестывалі будзе працаваць стэнд, на якім прадстаўнікі Беларускага таварыства інвалідаў прадставяць сваю творчасць, газету і раскажуць пра ролю масавай культуры ў рэабілітацыйным працэсе.

"Jazz Weekend" прысвечаны памяці Дзмітрыя Шаўчука, сааўтара ідэі і арт-дырэктара Beetlejuice Cafe.

Мерапрыемства пачнецца ў 12:00 і працягнецца да 20:00.

Кошт квітка: 80000 (прадаюцца толькі ў дзень мерапрыемствы на ўваходзе).

Дзеці і падлеткі да 16 гадоў — бясплатна.

Па пытаннях удзелу ў фестывалі і супрацоўніцтва: +375291799918

Сустрэча ў Фэйсбуку.

Фота: citydog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі