У Мінск з замежжа з'ехаліся эканамісты беларускага паходжання

Эканамісты беларускага паходжання з'ехаліся з замежжа на 28-29 снежня ў Мінск. Як паведамляе "Наша ніва", яны маюць намер арганізаваць курсы, на якіх вялося б выкладанне эканомікі "на сёр'ёзным сусветным узроўні". Канферэнцыя, якая пройдзе цягам двух дзён у беларускай сталіцы — гэта першы крок для дасягнення гэтай мэты, кажа прафесар эканомікі Йельскага універсітэту Міхаіл Голасаў, які нарадзіўся ў Віцебску. Адкрыццё праграмы запланаванае на 2011-2012 гады. Разглядаецца варыянт, што яна будзе дзейнічаць на базе Палескага універсітэту ў Пінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі