У Мінск сцягваюць спецтэхніку і сілавікоў

Сілавікі ў Менску, архіўнае фота / Еўрарадыё​
Сілавікі ў Менску, архіўнае фота / Еўрарадыё​

Раніцай і днём 27 сакавіка відавочцы паведамляюць аб тым, што ў Мінск сцягваюць спецтэхніку і сілавікоў. Так, былі заўважаныя машыны з салдатамі ўнутраных войскаў, аўтобусы з завешанымі вокнамі, тэхніка з калючым дротам.

Заўважылі ў Мінску і вадамёты.

В Минск стягивают спецтехнику и силовиков
Спецтэхніка ў Мінску / Анлайнер

Раніцай у суботу пратэстных акцый у Менску не праходзіла. Аднак яны чакаюцца бліжэй да вечара — ва ўсякім выпадку, да пратэстаў заклікаў шэраг телеграм-каналаў.

Калі ў вас ёсць фота або відэа таго, што адбываецца ў Менску сёння — пішыце нам у телеграм!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі