У Мінск незаконна везлі 125 кг чарамшы

За несанкцыянаваны продаж чарамшы 17 мінчукоў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.  Чарамша занесеная ў Чырвоную кнігу, таму збор яе забаронены. Тым не менш, жадаючыя нажыцца на продажы гэтай рэдкай расліны знаходзяцца.

Так, агенцтва "Мінск-навіны" паведамляе, што супрацоўнікі стаўбцоўскай раённай інспекцыі прыродааховы спынілі аўтамабіль, на якім у Мінск везлі 125 кілаграмаў нарыхтаванай чарамшы. Свой тавар затрыманыя намерваліся рэалізаваць аптовым пакупнікам. Суд аштрафаваў іх на 20 базавых велічынь плюс па 5 базавых велічынь за кожны кілаграм незаконна сабранай чарамшы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі