У Маскве заявілі, што "хутчэй за ўсё цяплее ў Беларусі"
![У Маскве заявілі, што "хутчэй за ўсё цяплее ў Беларусі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-0208_0.jpg.webp?itok=ztI_y_lJ)
У Маскве заявілі, што "хутчэй за ўсё цяплее ў Беларусі". Расгідрамет апублікаваў штогадовае даследаванне пра стан і змены клімату на тэрыторыі краін СНД у 2020 годзе. У ім паведамляецца, што хуткасць пацяплення клімату ў нашай краіне складае +0,63 градуса за дзесяцігоддзе.
У астатніх краінах постсавецкай прасторы пацяпленне адбываецца больш марудна: ва Украіне — +0,62, у Малдове — +0,6, у Расіі — +0,51, у Арменіі — +0,4, у Казахстане — +0,32 градуса за дзесяцігоддзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.