У Маскве затрымалі вядомага апазіцыянера Аляксея Навальнага

У Маскве затрымалі вядомага апазіцыянера Аляксея Навальнага

У Маскве затрымалі вядомага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Гэта адбылося 28 студзеня на Цвярской вуліцы падчас акцыі “Страйк выбаршчыкаў”. Як піша meduza.io, яшчэ да затрымання Навальны звярнуўся да сваіх прыхільнікаў і сказаў, што яго не трэба “адбіваць” у паліцыі.

Раней на акцыях “Страйк выбаршчыкаў” па ўсёй Расіі затрымалі каля 90 чалавек. Мэта акцыі — заклікаць выбаршчыкаў да байкоту прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у сакавіку. Людзі выходзяць на пратэсты ў розных гарадах. Акцыі збіраюць няшмат удзельнікаў.

Раніцай паліцыя прыйшла ў офіс Фонду барацьбы з карупцыяй, які ачольвае Навальны. Там ускрылі ўваходныя дзверы — нібыта па сігнале аб закладзенай у памяшканні бомбе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі