У Маскве незадаволеныя прыраўнаннем сталінізма да нацызма

Абсалютна недапушчальнымі назваў першы намеснік Дзярждумы Расіі Алег Марозаў спробы АБСЕ прыраўняць сталінізм да фашызму.  Каментуючы рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі АБСЕ ад 3 ліпеня, якая ўскладае аднолькавую адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны на нацысцкую Нямеччыну і СССР, Марозаў адзначыў, што гэта — спроба паставіць пад сумненне рашэнні Нюрнбергскага трыбунала, перагледзець вынікі вайны, паведамляе "Интерфакс".

Нагадаем, паседжанне Парламенцкай асамблеі АБСЕ прайшло ў Вільні. У рэзалюцыі не толькі асуджаюцца абодва таталітарных рэжымы, але і прапануецца абвясціць 23 жніўня — дзень, калі быў падпісаны сумнавядомы пакт Молатава-Рыбентропа — агульнаеўрапейскім днём памяці ахвяр сталінізма і нацызма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі