У Маскве адкрыўся кірмаш тавараў Гомельшчыны

У Маскве адкрыўся спецыялізаваны кірмаш, на якім прадстаўленыя тавары вытворцаў Гомельшчыны, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Жыхары расійскай сталіцы змогуць набыць швейныя, трыкатажныя і футравыя вырабы, абутак, галантарэйныя тавары, тавары культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння.

На кірмашы прадаюцца і прадукты: мяса і малако, садавіна і гародніны, а таксама кандытарскія вырабы. Беларускі кірмаш размясціўся каля станцыі метро "Новыя Чаромушкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі