Вы тут

У Маладзечне брат напаў на брата з касой (фота)

minobl.mvd.gov.by

18 чэрвеня каля 16:00 у маладзечанскую міліцыю затэлефанаваў 22-гадовы мужчына. Ён распавёў, што старэйшы брат кідаўся на яго з касой у руках, пагражаючы забойствам, перадае прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Міліцыянты выявілі, што ў той дзень 28-гадовы мужчына быў нецвяроызм. Паміж зводнымі братамі пачалася сварка, якая перарасла ў бойку. Урэшце старэйшы схапіў у рукі касу.

Малодшы з братоў зачыніўся ў сваім пакоі. Тады старэйшы выбіў шкло ў дзвярах і праз праём зайшоў у пакой. Ён пагражаў забіць брата, лаяўся матам і махаў касой. Калі ж той паспрабаваў уцячы з пакоя, нападнік некалькі разоў стукнуў яго па спіне дзяржальнам касы. 

Сведкай інцыдэнту стала іх маці. Жанчына распавяла міліцыянтам, што бачыла, як падчас бойкі мужчыны ўваліліся ў каморку, дзе лежачы працягнулі біцца. Калі старэйшы з сыноў узяўся за касу, жанчына, спалохаўшыся, выбегла ў пад'езд. Праз нейкі час да яе спусціўся і малодшы сын. Адтуль ён і затэлефанаваў у міліцыю.