У Маладзечанскім раёне ў пажарным вадаёме патануў двухгадовы хлопчык

У Маладзечанскім раёне ў пажарным вадаёме патануў двухгадовы хлопчык

У тэхнічным вадаёме каля вёскі Баяры Маладзечанскага раёна ўвечары 9 чэрвеня патануў двухгадовы хлопчык. Пра гэты трагічны інцыдэнт парталу tut.by распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

Здарэнне адбылося непадалёк ад дачнага ўчастка, куды сям'я прыехала адпачыць. Хлопчык разам са старэйшым братам падышлі да пажарнага вадаёма. Хаця дзеці былі пад наглядам, але бацькі пераключылі ўвагу менавіта ў той момант, калі меншы з сыноў зваліўся ў ваду.

Па факце гібелі дзіцяці Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі