У Маладзечанскім раёне памерла аднагадовая дзяўчынка

У Маладзечанскім раёне памерла аднагадовая дзяўчынка

У пасёлку Бярэзінскае ў Маладзечанскім раёне зранку 22 сакавіка памерла аднагадовая дзяўчынка. Пра яе смерць у міліцыю паведамілі супрацоўнікі хуткай дапамогі, піша tut.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу УСК па Мінскай вобласці Таццяну Беланог.

Маці дзяўчынкі выклікала хуткую, бо ў дзіцяці напярэдадні была высокая тэмпература. Прыбыўшы на месца выкліку, лекары канстатавалі смерць дзяўчынкі.

Першапачатковыя следчыя дзеянні не выявілі прыкметаў крымінальнага характару ў смерці дзіцяці. Сям'я поўная, характарызуецца станоўча.

Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым факце. Следчыя запатрабавалі для вывучэння медыцынскія дакументы, апытваюць медработнікаў, пад наглядам якіх знаходзілася дзіця.

Дакладная прычына смерці дзяўчынкі будзе названая па выніках судова-медыцынскай экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі